Дзень школьнага бібліятэкара

20.10.2020
20.10.2020 у рамках педагагічнага марафону бібліятэкарам Заастравецкай школы быў праведзены квэст "Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя" з вучнямі 4 класа. На мерапрыемстве ішла гаворка аб працы, аб прафесіях. Рабятам была прадстаўлена слайдавая прэзентацыя. У ходзе мерапрыемства рабяты адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі, разгадвалі крыжаванкі аб прафесіях, збіралі з літар назвы прафесій. Мерапрыемства праходзіла ў ажыўленай абстаноўцы,  кожны ўдзельнік хацеў быць першым. У завяршэнне мерапрыемства дзецям было прапанавана адказаць на пытанне "Кім вы марыце стаць у будучым?". Усе ўдзельнікі выказалі свой пункт гледжання.