Дзень настаўніка-прадметніка

20.10.2020
20.10.2020 у рамках Х педагагічнага марафону праведзены круглы стол "Аб значэнні прыродазнаўча-матэматычнай адукацыі для будучага жыцця навучэнцаў", удзел у якім прынялі вучні 10 класа і члены школьнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу. Дзесяцікласнікі з захапленнем абмеркавалі тэму "Навошта мне вывучаць той ці іншы вучэбны прадмет?". Настаўнікі ярка, эфектна, пераканаўча расказалі пра ролю свайго прадмета ў будучым жыцці навучэнцаў. З мэтай дэманстрацыі магчымасці правядзення прафарыентацыйнай работы на вучэбных занятках настаўнікі прадставілі серыю адкрытых урокаў на тэму "Час выбірае чалавека працы".