Дзень школьных бібліятэкараў

20.10.2020
Напэўна, няма ні аднаго чалавека, перад якім не стаяла б праблема выбару прафесіі. Калі ў вас на прыкмеце няма спецыяліста, які дасць параду, куды пайсці вучыцца, такога чалавека могуць замяніць кнігі: мастацкія,  навукова-папулярныя і іншыя. Менавіта такія кнігі  былі прадстаўлены на кніжнай выставе-адвайзеры "Прафесію падкажа кніга", якая арганізавана ў бібліятэцы Заастравецкай школы 20.10.2020 у рамках педагагічнага марафону.  Прафарыентацыя па кнігах - незвычайны спосаб выбару прафесіі. Менавіта чытаючы кнігі аб  працы ў той ці іншай галіны, вы зможаце больш даведацца аб прафесіі і зразумець, ці падыходзіць яна вам.