Дзень маладога педагога

21.10.2020
21.10.2020 у рамках Х педагагічнага марафону  была арганізавана КТС «Ці лёгка быць маладым педагогам», удзел у якой прынялі навучэнцы педагагічнай групы 10 класа і маладыя педагогі. Выкарыстоўваючы інтэрактыўныя метады, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце А.М.Кішко паказала, што любыя цяжкасці вырашальныя і пераадолець іх можа кожны. Удзельнікі, аб'яднаўшыся ў групы, працавалі з дакументацыяй, вырашалі сітуацыі, звязаныя з паводзінамі і паспяховасцю вучняў, адказвалі на пытанні «бацькоў». Прадуктам дзейнасці стала «Кніга парадаў маладым педагогам».
Кіраўнік секцыі "Прафесійная маладосць" Галубовіч А.В., настаўнік геаграфіі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, правяла для маладых спецыялістаў установы адукацыі майстар – клас "Кросенс – эфектна і эфектыўна аб прафесіі". Падчас правядзення майстар-класа маладыя педагогі пазнаёміліся з магчымасцямі прыёму "кросенс" для азнаямлення вучняў з прафесіямі.