Школа Актыўнага Грамадзяніна

22.10.2020
22.10.2020 ва ўстанове адукацыі  у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" для навучэнцаў 9 класа прайшло пасяджэнне круглага стала па тэме "ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН". У пасяджэнні круглага стала прыняў удзел старшыня Заастравецкага сельскага выканаўчага камітэта Садкоўскі Віктар Мікалаевіч. У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні гісторыі ўзнікнення ААН, названы прычыны і мэты стварэння, адзначаны асноўныя напрамкі дзейнасці, закрануты пытанні развіцця дружалюбных адносін паміж краінамі, забеспячэння павагі правоў чалавека.