Запрашаем у аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

22.10.2020
Лагер - гэта сфера актыўнага адпачынку, разнастайная грамадска значная дасугавая дзейнасць. Наш аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем з’яўляецца, з аднаго боку, формай арганізацыі вольнага часу дзяцей рознага ўзросту, з другога – прасторай для аздараўлення, развіцця мастацкай, тэхнічнай, сацыяльнай творчасці. Знаходжанне тут для кожнага дзіцяці – час атрымання новых ведаў, набыцця навыкаў і жыццёвага вопыту.
Акцэнт у арганізацыі работы лагера зроблены на міжведамасны прафілактычны комплекс мерапрыемстваў "Бяспечныя канікулы", падчас якога пільная ўвага дзяцей і законных прадстаўнікоў звернута на неабходнасць захавання мер бяспечных паводзін, захавання санітарна-эпідэміялагічных правілаў.
Тэрмін функцыянавання лагера: 31.10.2020-06.11.2020
Тэма змены: "Фарбы восені"
Для дзяцей будуць праведзены рухомыя гульні на свежым паветры, спартыўныя спаборніцтвы і эстафеты, конкурсы, інтэлектуальныя гульні, віктарыны, акцыі.
Будзе працаваць камп'ютарны клас, бібліятэка, музей, спартыўная зала. Вучні змогуць паўдзельнічаць у сумесных мерапрыемствах у Доме Культуры і сельскай бібліятэцы аг.Заастравечча, паглядзець дзіцячыя тэматычныя ролікі, розныя фільмы, мультфільмы.
Прыходзьце ў аздараўленчы лагер "Фарбы восені". Правядзіце восеньскія канікулы з карысцю і захапленнем!