Дзень класнага кіраўніка

22.10.2020

22.10.2020 трэцякласнікі са сваім класным кіраўніком з задавальненнем адправіліся ў экспедыцыю ў свет прафесій. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся аб разнастайнасці прафесій і іх значэнні для людзей. Навучэнцы адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, удзельнічалі ў конкурсах, звязаных з прафесіямі, дэманстравалі атрыбуты і спецадзенне прадстаўнікоў розных прафесій. Кожны ўдзельнік выказаў сваё меркаванне аб тым, кім бы ён хацеў стаць, калі вырасце.

Трэнінг "У прафесію першыя крокі" ў 9 класе накіраваны на фарміраванне адказных адносін у навучэнцаў да выбару прафесіі праз пашырэнне межаў самапазнання і атрыманне інфармацыі пра свет прафесій і іх асаблівасцяў. У ходзе мерапрыемства навучэнцы разыгрывалі ролевы дыялог, разважалі пра выбары той ці іншай прафесіі.