Дзень кіраўнікоў устаноў адукацыі

23.10.2020
23.10.2020 у рамках Х педагагічнага марафону праведзены майстар-клас «Teachers Teach Teachers» - настаўнікі навучаюць настаўнікаў (Тры "T", тры "Н"), удзел у якім прынялі кіраўнікі ўстановы адукацыі і Заастравецкага яслі-сада, кіраўнікі школьных метадычных аб'яднанняў.
Пры правядзенні майстар-класа выкарыстоўваліся метады і прыёмы тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, інтэрактыўныя метады, якія дазволілі аўдыторыі самастойна агучыць праблему, тэму, мэту, задачы майстар-класа. Удзельнікі вывелі «формулу рацыянальнага выбару прафесіі», вывучылі рэйтынг запатрабаваных, сучасных, незвычайных прафесій. Вызначыўшы праблему, разважалі, ад каго залежыць правільны прафесійны выбар навучэнцаў і як яго фарміраваць.