Дзень спецыяльнай адукацыі

23.10.2020
У ходзе правядзення майстар-класа "Zасобой ў прафесію. Прафесія - настаўнік-дэфектолаг" вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі прафесійнай дзейнасці настаўніка-дэфектолага, фактарамі, якія вызначаюць дадзеную прафесію. Былі вызначаны сферы прафесійнай дзейнасці настаўніка-дэфектолага.
У цікавай гульнёвай форме вучні педгрупы апрабавалі на сабе карэкцыйныя і развіваючыя заданні. У канцы заняткаў навучэнцы атрымалі змястоўныя памяткі "Я - настаўнік-дэфектолаг".