Дзень спецыялістаў СППС

23.10.2020
23.10.2020 у рамках педагагічнага марафону праведзена эстафета меркаванняў "Мужчынскія і жаночыя прафесіі", удзел у якой прынялі вучні 8 класа. Падлеткі сталі ўдзельнікамі займальных гульнёвых конкурсаў і з задавальненнем пазнаёміліся з мужчынскімі і жаночымі прафесіямі, якія запатрабаваны на сённяшні час. Вучні разважалі аб тым, якімі здольнасцямі, схільнасцямі, асобаснымі асаблівасцямі патрэбна валодаць, каб у будучым выбраць прафесію па душы.