Міншчына спартыўная. Восень

24.10.2020
24.10.2020 урамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень"  юныя аматары інтэлектуальнага спорту 3 класа сустрэліся на спаборніцтвах па шашках. Майстры стратэгіі і тактыкі "хадзілі" па полі і вырываліся ў "дамкі", варушылі звілінамі і прадумвалі далейшыя хады: адны да апошняга сцераглі свае шашкі, другія, наадварот, хутчэй пазбаўлялі сябе і саперніка ад лішніх фігур на полі – і гульня набывала яшчэ большую вастрыню і непрадказальнасць.
Усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.