Міншчына спартыўная. Восень

31.10.2020
31 кастрычніка 2020 года на школьным двары Заастравецкай сярэдняй школы кіпелі страсці: навучэнцы 5-7 класаў спаборнічалі ў перацягванні каната. І трэба сказаць, гэтыя спаборніцтвы былі вельмі відовішчнымі, рызыкоўнымі, выклікалі буру эмоцый удзельнікаў і балельшчыкаў. Не было абыякавых! Групы падтрымкі вельмі перажывалі за сваю, падахвочваючы іх крыкамі. Цягнулі канат хлопчыкі, а ў некаторых камандах да супрацьстаяння падключыліся і дзяўчынкі.