Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

31.10.2020
31 кастрычніка 2020 года ва ўстанове адукацыі пачаў працаваць аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "Фарбы восені". Дзень пачаўся з хвілінкі бяспекі, падчас якой медыцынская сястра расказала аб прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі. Гульня "Дарожная азбука" для першага атрада прайшла пад дэвізам "У дарожных правілаў няма канікул!" Вучні пабывалі ў ролі пешаходаў, кіроўцаў, пасажыраў, паказалі сваю эрудыцыю і добрыя веды па правілах дарожнага руху. Навучэнцы другога атрада прынялі ўдзел у віктарыне "Гістарычнае лато", дзе павінны былі адказаць на трыццаць розных па форме інтэлектуальных пытанняў. З радасцю, пазітыўнымі эмоцыямі і творчым падыходам амаль на кожнае пытанне дзеці давалі правільныя адказы. У выніку перамагло сяброўства, і кожны з вуняў атрымаў прыз.