Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

02.11.2020
Другі дзень работы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Фарбы восені" пачаўся з вывучэння правіл пажарнай бяспекі. Свае веды па правілах бяспечнай жыццядзейнасці навучэнцы І атрада паказалі ў каманднай гульні "Юныя пажарныя" і конкурсе малюнкаў "Асцярожна! Агонь!", а таксама атрымалі інфармацыйныя буклеты "Канікулы без дыму і агню", "Азбука бяспекі", "Ганарымся, што навучылі". Удзельнікамі літаратурнага рынга "У гасцях у казкі" сталі навучэнцы ІІ атрада. На мерапрыемстве навучэнцы акунуліся ў атмасферу вясёлага духу спаборніцтва, дасціпнасці, знаходлівасці і супрацоўніцтва. Яны актыўна адгадвалі творы, удзельнічаючы ў конкурсах "З якой мы казкі?",  "Дрэва мудрасці", "Літаратурная мазаіка". Вялікі інтарэс у рабят выклікалі конкурсы "Казачнае адзенне" і "Чароўны абутак". У конкурсе-віктарыне "Казачны калейдаскоп" юныя чытачы прадэманстравалі свае веды аб прачытаных кнігах. У заключэнне дзеці расказалі пра любімыя казкі і казачных герояў. Удзельнікі гульні даказалі, што яны любяць кнігу і сябруюць з ёй.