Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

03.11.2020
Трэці дзень 03.11.2020 у аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Фарбы восені" прайшоў пад дэвізам "У здаровым целе – здаровы дух". Вучні атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі, удзельнічаючы ў спартыўнай эстафеце "Восень кліча на старт". Спартыўны запал і жаданне дамагчыся поспеху для сваёй каманды настолькі захапілі рабят, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. На спартыўнай пляцоўцы панавалі смех, шум і весялосць. У гэты дзень дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.