Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

04.11.2020

Вывучэнню гісторыі роднага краю Заастравецкая бібліятэка надзяляе вяліку ўвагу. Створаны ў бібліятэцы этнаграфічны куток "Гісторыя вёскі ў рэчах" карыстаецца папулярнасцю як сярод дарослых, так і сярод дзяцей. Пацверджаннем гэтага з'яўляюцца пастаянныя экскурсіі і заняткі ў этнаграфічным кутку. Чарговы музейна-бібліятэчны занятак "Скарбы з вясковага куфра", які быў арганізаваны для навучэнцаў аздараўленчага лагера "Фарбы восені", выклікаў у іх цікавасць, а таксама дапамог больш глыбей пазнаёміцца з рэчамі нашых продкаў і іх спадчынай. Цікавасць у дзяцей выклікалі, і кросны, і сукала, і ручнікі, і гладышы, і саламяны павук, і многае многае іншае. Многія з рабят убачылі некаторыя рэчы ўпершыню і нават з задавальненнем паспрабавалі прымяніць іх на практыцы.