Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

06.11.2020
У апошні дзень аздараўленчага лагера "Фарбы восені" для рабят прайшоў інтэлектуальны квэст "Мазгавы штурм", які дапамог рабятам паспрабаваць свае сілы ў рашэнні шматлікіх галаваломак і задач, а таксама праявіць кемлівасць, дапытлівасць, уважлівасць і ўменне працаваць у камандзе. Усе падказкі былі знойдзены, з інтарэсам пройдзены усе этапы, і доўгачаканы куфэрак з сувенірамі чакаў сваіх пераможцаў.