Міжнародны дзень энергазберажэння

11.11.2020
11 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Міжнароднаму дню энергазберажэння для навучэнцаў 1-11 класаў. Другакласнікі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў "Эканом! Беражы! Зберагай!». Для вучняў 4 класа быў арганізаваны рэйд беражлівых "Як зберагчы энергарэсурсы", дзе дзеці пазнаёміліся з паняццем сонечная энергія, даведаліся, як берагчы электраэнергію, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі. "Падарожжа ў краіну Эканоміі і Беражлівасці" прайшло для вучняў 5 класа. Дзеці адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, рашалі практычныя задачы па эканоміі электраэнергіі. Вучні атрымалі памяткі "Парады па энергазберажэнні дома і ў быце". У 7 класе праведзена класная гадзіна "Энергазберажэнне - наша будучыня". Дзеці пазнаёміліся з некаторымі спосабамі эканоміі энергіі ў доме. У 9 класах прайшла пазнавальная гульня-лабараторыя "З павагай да энергазберажэння". У пачатку занятку навучэнцы глядзелі і абмяркоўвалі відэаролікі аб энергазберажэнні. Затым адказвалі на пытанні анкеты, каб даведацца, ці ўмеюць яны берагчы энергію, паўдзельнічалі ў віктарыне. У заключэнне была арганізавана творчая майстэрня, падчас якой навучэнцы адказвалі на пытанні: на што расходавалі энергію за апошнія 24 гадзіны і як можна скараціць расход энергіі?