Міншчына спартыўная. Восень

14.11.2020
14 лістапада 2020 года ў Заастравецкай сярэдняй школе ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" навучэнцы 1 класа прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!". Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя, конкурсы з бегам, з мячамі, з абручамі, скакалкамі, дзе дзеці змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе этапы займальных спаборніцтваў праходзілі ў напружанай барацьбе. Спартыўны запал і жаданне здабыць перамогу для сваёй каманды захоплівалі удзельнікаў настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. На спартыўнай пляцоўцы панавалі смех, шум і весялосць.