Удзел у экалагічных конкурсах

18.11.2020
У чэрвені-кастрычніку 2020 года ўстанова адукацыі прымала ўдзел у экалагічных конкурсах. Навучэнцы і педагогі былі ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел: агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый устаноў адукацыі (намінацыя "Адкрыццё года: новы дызайн") – Дыплом ІІ ступені, кіраўнікі Кішко А.М., Карсюк Т.М.; рэспубліканская экалагічная акцыя "Хто, калі не мы!" (намінацыя "Людзі разам - смецце асобна") – Дыплом ІІ ступені Шамрук Ксенія, вучаніца 8 класа, кіраўнікі Курловіч М.В., Дрозд І.К. Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!