Інтэлектуальная гульня "Закон і ты, ці вывучаем правы дзяцей з героямі казак"

20.11.2020
Да Міжнароднага дня правоў дзіцяці, які адзначаецца 20 лістапада, для вучняў 4 класа прайшла інтэлектуальная гульня "Закон і ты, ці вывучаем правы дзяцей з героямі казак". Пасля знаёмства з літаратурай, у якой адлюстраваны правы дзяцей, рабятам было прапанавана паўдзельнічаць у розных конкурсах: "Закончы верш", "Адгадай!", "Правы ў казках", "Прававы слоўнік". З задавальненнем дзеці выканалі заданне, дзе кожны мог намаляваць любое права дзіцяці, а сябры павінны былі адгадаць яго. Добра засвоілі рабяты і тое, што акрамя праў, у іх ёсць яшчэ і абавязкі!