Міншчына спартыўная. Восень

21.11.2020
У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" 21.11.2020 ва ўстанове адукацыі прайшоў шахматна-шашачны турнір "У краіне шахматных цудаў" для навучэнцаў 7 класа. Уся ўвага вучняў была прыкавана да чорна-белых клетак шахматна-шашачных дошак, дзе ў строгім парадку размясціліся ферзі і пешкі, ладдзі і сланы, шашкі. Хады, камбінацыі, усё трэба добра прадумаць, каб атрымаць жаданую перамогу над супернікам. Змагаючыся са сваімі супернікамі, рабяты паказалі, што гульня ў шашкі разнастайная і не так простая, як можа здацца з першага погляду. Гэта спаборніцтва ў самавалоданні, логіцы, а таксама ва ўменні пралічваць хады праціўніка. Гульня выклікала вялікую цікавасць у навучэнцаў.