Акцыя "Трафарэт на асфальце. За бяспеку"

23.11.2020
23 лістапада 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя "Трафарэт на асфальце. За бяспеку". Пры дапамозе трафарэта юныя інспектары дарожнага руху фарбай нанеслі на асфальце надпісы: "Пераканайцеся ў бяспецы пераходу!", "Па пераходзе пешшу!». Мэта дадзенай акцыі - нагадаць юным і дарослым пешаходам простыя правілы дарожнага руху пры перасячэнні праезнай часткі.