Школа Актыўнага Грамадзяніна

25.11.2020
25.11.2020 ва ўстанове адукацыі ў рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 5-7 класаў прайшоў адкрыты мікрафон "Наша школа праз 10 гадоў". У ходзе мерапрыемства класныя кіраўнікі са сваімі вучнямі абмеркавалі школьныя традыцыі, значнасць удзелу ў жыцці класа, школы, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, законы класа для дружнага і паспяховага жыцця калектыву, «банк добрых спраў», а таксама дзецям прапанавалі пафантазіраваць, як будзе выглядаць традыцыйная школа ў далёкай ці не вельмі далёкай будучыні.