Школа Актыўнага Грамадзяніна

26.11.2020

26.11.2020 ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" для навучэнцаў 8-11 класаў адбылася адкрытая размова "Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць" з педагогам-псіхолагам Шчэрбанем Б.А. і педагогам сацыяльным Бабка І.У. Навучэнцы даведаліся пра інфармацыйную бяспеку непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльныя аспекты, абмеркавалі наступныя пытанні "Што ўяўляюць сабой сучасныя СМІ?", "Сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі", "Якую ролю ў жыцці граюць сацыяльныя сеткі?", "Правілы бяспекі ў сацыяльнай сетцы". У канцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі памяткі "Бяспечны Інтэрнэт – дзецям!”.