Міншчына спартыўная. Восень

28.11.2020

28.11.2020 у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» ва ўстанове адукацыі прайшла таварыская сустрэча па валейболе "Мяч над сеткай" паміж камандай дзяўчат і камандай юнакоў. З першых жа хвілін стала ясна, што каманды настроены рашуча: хуткі тэмп гульні, выразныя падачы, вокамгненныя перадачы, яркія эмоцыі і вострыя моманты. На пляцоўцы панавалі спартыўны азарт і асаблівая атмасфера, саперніцтва адчувалася толькі ў спартыўных адносінах. У выніку - перамагла дружба!