Міншчына спартыўная. Зіма

09.01.2021
9 студзеня 2021 года ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" для вучняў 1-11 класаў, педагогаў і бацькоў была арганізавана спартыўна-забаўляльная праграма "Снежная феерыя". Спаборніцтвы, у якіх спартсмены-аматары прынялі ўдзел, адказвалі алімпійскаму духу, духу спорту, а месца правядзення нагадала аб тым, што многія алімпійскія чэмпіёны пачалі свой спартыўны шлях на школьным стадыёне. Камандны дух, зладжанасць і спрыт рабяты паказалі ў лыжнай эстафеце, спаборніцтвах на санках. Усіх удзельнікаў у гэты дзень аб'яднаў здаровы лад жыцця, стараннасць да перамогі і імкненне пакараць новыя алімпійскія вышыні, таму прайграўшых не было.