Рэспубліканская экалагічная акцыя "Хто, калі не мы!"

04.01.2021
З лютага па кастрычнік у мэтах далучэння навучэнцаў да прыродаахоўнай дзейнасці, выхавання экалагічнай культуры і экалагічна арыентаванага стаўлення да прыроды роднага краю праходзіла Рэспубліканская экалагічная акцыя па пытаннях паасобнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў "Хто, калі не мы!".
Дыпломам установы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" за актыўны ўдзел у конкурсе быў узнагароджаны калектыў навучэнцаў ДУА "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" Мінскай вобласці, кіраўнікі: Курловіч М.В., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Дрозд І.К., класны кіраўнік.
У намінацыі "Флешмоб – РАЗ-ДЕЛЬ-НО!" Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Пташук Уладзіслаў, кіраўнік Бурак В.М., настаўнік матэматыкі. Віншуем навучэнцаў і педагогаў!