Гульнёвая праграма "Парады пажарнага"
10.01.2021Зіма - вясёлая пара года для дзяцей, але складаны і самы напружаны час для супрацоўнікаў МНС, так як менавіта зімой дзеці больш за ўсё падвяргаюцца небяспецы: узмацняецца рызыка пажарнай сітуацыі, маніць тонкі лёд і катанне на санках у небяспечных месцах і многае, многае іншае. Каб пазбегнуць бяды, дзецям увесь час трэба нагадваць пра правілы бяспечных паводзін, сваім прыкладам паказваць, як пазбегнуць бяды. Заастравецкая бібліятэка, каб нагадаць сваім юным чытачам пра ўсё гэта, запрасіла на сустрэчу з рабятамі супрацоўнікаў МНС. Начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста аг.Заастравечча лейтэнант унутранай службы Жукоўскі Сяргей Аляксандравіч разам з прапаршчыкам унутранай службы Лук'янчыкам Віктарам Аляксандравічам, які прыйшоў да дзяцей у вобразе Дзеда Мароза (і гэта выклікала асаблівую цікавасць), правялі з дзецьмі гульнёвую праграму "Парады пажарнага". У бібліятэцы рабят чакалі цікавыя заданні ад гасцей, а таксама агітацыйныя наклейкі і буклеты, а на вуліцы кожны жадаючы мог прымераць на сабе некаторыя элементы з абмундзіравання выратавальнікаў і даведацца, з чаго складаецца чырвоная машына 101.