Лыжныя гонкі

14.01.2021
Лыжы –  адно з самых даступных спартыўных зімовых захапленняў. Хадзьба на лыжах умацоўвае фізічнае здароўе, спрыяе развіццю хуткасці, вынослівасці, каардынацыі, умацаванню апорна-рухальнага апарата, а ўплыў свежага паветра асабліва дабратворна для органаў дыхання. Зімовае надвор'е дорыць усім нам унікальную магчымасць навучыцца катацца на лыжах, заняцца лыжным спортам. Урокі фізічнай культуры і здароўя на лыжах асабліва цікавыя і доўгачаканыя. Лыжы – гэта выдатна! 14.01.2021 ва ўстанове адукацыі прайшлі лыжныя гонкі. Навучэнцам 7, 9 класаў трэба было максімальна хутка пераадолець адлегласць, вызначаную суддзямі. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў гонцы і атрымалі масу добрых уражанняў.