Міншчына спартыўная. Зіма

16.01.2021
Навучэнцы Заастравецкай сярэдняй школы суботу прысвячаюць не толькі інтэлектуальным конкурсам, але і зімовым забавам. Так, 16.01.2021 навучэнцаў, педагогаў і ўсіх жадаючых правесці цікава суботу сабраў спартыўна-забаўляльнае свята "Вясёлая лыжня". Школьнікі з задавальненнем гулялі ў зімовыя гульні, бегалі па снежных лабірынтах, каталіся на санках і лыжах. Вучні, якія захапляюцца лыжнымі гонкамі, спаборнічалі паміж сабой. Былі і тыя, хто ўпершыню стаў на лыжы. Яны толькі спасцігалі асновы гэтага мастацтва. Дарослыя таксама актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах. Усім было вельмі весела.