19 студзеня адзначаецца Дзень выратавальніка

20.01.2021
19 студзеня адзначаецца Дзень выратавальніка. Каб паказаць дзецям важнасць гэтай прафесіі, а таксама нагадаць пра неабходнасць выканання правіл пажарнай бяспекі, расказаць пра асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і пажаранебяспечныя прадметы, Заастравецкая бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў на дыдактычную гульню "Горача-холадна". З задавальненнем дзеці выконвалі цікавыя заданні: "Прычыны пажараў", "Закончы загадку", "Адкажы: так ці не" а таксама вызначалі дзеянні, якія могуць прывесці да пажару. Вялікі інтарэс выклікалі і гульні: "Пажарная трывога", "Збяры рукзак для выратавальніка", "Выратуй медзведзяня" і "Патушы пажар". На памяць рабяты атрымалі буклеты "Выконвай правілы пажарнай бяспекі!"