Міншчына спартыўная. Зіма

23.01.2021

Актыўна праходзяць у Заастравецкай сярэдняй школе спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў рамках рэалізацыі абласнога праекта "Міншчына спартыўная. Зіма". Педагогі і навучэнцы ўстановы адукацыі з энтузіязмам уключаюцца ў правядзенне сумесных гульняў, конкурсаў, спаборніцтваў і забаў на свежым паветры. Не застаюцца ў баку і бацькі школьнікаў. 23.01.2021 прайшлі зімовыя забавы "Насустрач зімоваму драйву". Мы чакаем усіх жадаючых і заклікаем да актыўнага зімовага адпачынку.