Экскурсія-знаёмства "Самы лепшы Інтэрнэт не заменіць кнігу!"

22.01.2021
Па добрай традыцыі да Міжнароднага дня без Інтэрнэту, які адзначаецца 23 студзеня, Заастравецкая бібліятэка сустракаецца з першакласнікамі мясцовай школы. Гэты год таксама не стаў выключэннем, і рабяты разам са сваім класным кіраўніком Іванейчык Валянцінай Іванаўнай былі запрошаны на экскурсію-знаёмства "Самы лепшы Інтэрнэт не заменіць кнігу!". У пачатку сустрэчы дзеці пазнаёміліся з сімвалам бібліятэкі - Савой - сімвалам мудрасці і ведаў (усе, хто першы раз прыходзіць у храм кніг, знаёмяцца з ёй), загадалі свае самыя заветныя жаданні, якія яна паабяцала абавязкова выканаць. Затым рабяты даведаліся пра правілы паводзін у бібліятэцы, што тут ёсць два аддзелы - дарослы і дзіцячы, што кожны чытач мае свой фармуляр, што бібліятэка - гэта не толькі кніжны дом, дзе жывуць казачныя героі, але і месца, дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй нашай вёскі, з рэчамі, якімі карысталіся продкі, паглядзець на творчыя працы таленавітых аднавяскоўцаў, а таксама пагуляць у розныя настольныя гульні,з карысцю і задавальненнем правесці свой вольны час. Напрыканцы экскурсіі рабяты паслухалі беларускую народную казку і адгадалі загадкі. Апантаныя ад сустрэчы, дзеці паабяцалі, што прыйдуць у хуткім часе ў бібліятэку разам са сваімі бацькамі.