Конкурс маладых педагогаў "Шлях у прафесію"

25.01.2021

25.01.2021 стартаваў конкурс маладых педагогаў "Шлях у прафесію". На ўрок англійскай мовы ў 6 клас запрасіла Жура Аліна Георгіеўна. Вучні з задавальненнем выконвалі заданні на інтэрактыўнай дошцы, слухалі тэксты, самастойна выконвалі тэставыя заданні, актыўна адказвалі на пытанні настаўніка. Узаемаадносіны настаўніка і вучняў на працягу ўсяго ўрока насілі характар супрацоўніцтва.