Раённая прадметная алімпіяда малодшых школьнікаў "Таленавітыя дзеці"

23.01.2021
23.01.2021 адбылася раённая алімпіяда для навучэнцаў 3-х, 4-х класаў па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Беларуская мова", "Руская мова". У алімпіядзе прымалі ўдзел 6 навучэнцаў нашай установы адукацыі. Прызерамі сталі Аўдзей Лізавета па рускай мове (Дыплом ІІІ ступені), Бурман Глеб па беларускай мове (Дыплом ІІІ ступені), Федасееў Леў па матэматыцы (Дыплом ІІІ ступені). Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!