Школа Актыўнага Грамадзяніна

28.01.2021
28.01.2021 ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» ва ўстанове адукацыі быў арганізаваны дзелавы круг «Беларуская навука: у нагу з часам» з удзелам Рудко В.Я., першага сакратара Клецкага раённага камітэта ГА «БРСМ». Навучэнцам быў прадстаўлены інфармацыйны матэрыял пра сучасную беларускую навуцы як фактары паспяховага развіцця суверэннай дзяржавы. Увага прысутных была засяроджана на ролі і развіцці навукі для дасягнення мэтаў устойлівага развіцця краіны. Падчас свайго выступлення Вольга Яўгеньеўна спынілася на рэспубліканскім праекце для моладзі «100 ідэй для Беларусі». У канцы мерапрыемства першы сакратар ГА «БРСМ» уручыла падзяку пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУА «Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна» за актыўны ўдзел у рабоце раённага камітэта і тром актывістам пярвічкі.