Міншчына спартыўная. Зіма

30.01.2021
Зіма сёлета выдалася сапраўдная: з маразамі, вялікай колькасцю снегу. Навучэнцы Заастравецкай сярэдняй школы з задавальненнем 30.01.2021 адправіліся на школьны стадыён, дзе ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» адбылося мерапрыемства па фарміраванні навыкаў ЗЛЖ «Зімовыя забавы». Зімовыя забавы, несумненна, радасць і карысць для здароўя. Дзеці з задавальненнем удзельнічаюць у розных эстафетах і рухомых гульнях, катаюцца на санках і лыжах, лепяць снежныя фігуры, гуляюць у снежкі.