Міншчына спартыўная. Зіма

06.02.2021
Зіма! Снег! Санкі! Лыжы! Клюшкі! Шайбы! У гэтым годзе зіма сапраўды заслугоўвае клічнікаў. 06.02.2021 у Заастравецкай сярэдняй школе прайшоў спартыўны марафон на свежым паветры «Зімовая карусель» з цікавымі і вясёлымі заданнямі: «Снежкі», «Каля гурбы збярыся», «На аленевых запрэжках», «Хакеіст Ямеля», «Мы павесім шарыкі» падарыў дзецям яшчэ больш запалу і цікавасці да зімовых відаў спорту. Вучні атрымалі незвычайны зарад бадзёрасці і настрою на будучыя спартыўныя поспехі і дасягненні.