Конкурс акцябрацкіх груп "Суперзорачка"

10.02.2021
10.02.2021 ва ўстанове адукацыі падведзены вынікі дыстанцыйнай гульні "Пяць модуляў", якая праводзілася ў рамках II рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп "Суперзорачка". У ходзе квэст-гульні "Школьнае жыццё" акцябраты падарожнічалі па школе і выконвалі розныя заданні. Вучні пабывалі ў школьнай бібліятэцы, медыцынскім кабінеце, сталовай, піянерскім пакоі і сваім класе. На працягу ўсёй гульні акцябраты з цікавасцю выконвалі заданні, праяўлялі творчасць, былі актыўнымі. Пераможцам стала акцябрацкая група 4 класа "Дружныя рабяты". "Суперзорачка" дапамагла акцябратам праверыць свае веды і пашырыць свой кругагляд.