Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсе нашых землякоў"

15.02.2021
У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсе нашых землякоў"  актывісты валанцёрскага атрада Заастравецкай сярэдняй школы падключыліся да чэленджу #УберемСнегВместе: расчысцілі магілу Бялаша Уладзіміра Мікалаевіча, выпускніка школы, які трагічна загінуў 29 снежня 1979 года ў Афганістане, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.