Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсе нашых землякоў"

15.02.2021
15 лютага ва ўстанове адукацыі ў рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсе нашых землякоў" на класную гадзіну ў гісторыка-этнаграфічным музеі аг.Заастравечча сабраліся вучні 8-11 класаў. Там размешчана экспазіцыя, прысвечаная былому выпускніку школы Уладзіміру Белашу, які пры выкананні воінскага доўгу загінуў у Афганістане. Класны кіраўнік Палоннікава М.І. дзякуючы фотаздымкам, дакументам, пісьмам родным з фронту расказала, які быў Валодзя як сын, вучань, студэнт, салдат. Хвілінай маўчання вучні ўшанавалі памяць загінуўшага.