Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсе нашых землякоў"

15.02.2021

Цёплай была 15.02.2021 сустрэча настаўнікаў школы з маці воіна-інтэрнацыяналіста Данутай Іванаўнай Бялаш. Пераадольваючы слёзы, час ад часу спыняючыся ў размове, Данута Іванаўна ўспамінала, як і калі атрымала страшную вестку пра свайго адзінага сына, пра людзей, якія на працягу 42 гадоў былі і застаюцца побач з ёю, раздзяляючы боль і страту.