Дэкада прававых ведаў сярод навучэнцаў "Падлетак і закон: ведаем, выконваем"

17.02.2021

З 8 па 17 лютага 2021 года ва ўстанове адукацыі праводзілася дэкада прававых ведаў сярод навучэнцаў "Падлетак і закон: ведаем, выконваем". У ходзе дэкады асаблівая ўвага надавалася прафілактычным мерапрыемствам па папярэджанні п’янства і алкагалізму, ужывання наркатычных рэчываў у маладзёжным асяроддзі, злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетніх у грамадскіх месцах.

Навучэнцы 6 класа здзейснілі анлайн-экскурсію па дзіцячым прававым сайце. Сайт дапамог расказаць аб правах дзіцяці, набыць веды, неабходныя для жыцця ў сучасным грамадстве. Навучэнцы змаглі паўдзельнічаць у конкурсах, пагуляць у розныя флэш-гульні.

У рамках прававога тыдня 15.02.2021 навучэнцы пазнаёміліся з правамі, абавязкамі, адказнасцю за здзяйсняныя дзеянні. Падвесці вынікі, а таксама замацаваць засвоеныя веды навучэнцам было прапанавана з дапамогай прававога круізу "Правы, абавязкі і адказнасць непаўналетніх". Круіз уключыў у сябе 6 конкурсаў, якія праводзіліся паміж 2 камандамі навучэнцаў 8-9 класаў. У працэсе рашэння заданняў вучні разабралі сітуацыйныя задачы, рашалі тэсты, адгадвалі крыжаванкі.

Для навучэнцаў 7 класа 16.02.2021 прайшлі дэбаты "Рэальнасць – віртуальная, пагроза – рэальная". Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з правіламі адказных і бяспечных паводзін у сучасным інфармацыйным асяроддзі. Актыўна працавалі ў групах, складаючы памятку "Бяспечны Інтэрнэт", рашалі праблемныя сітуацыі, а таксама глядзелі і абмяркоўвалі відэаролікі з цікавымі фактамі аб Інтэрнэце і аб бяспецы ў Інтэрнэце для падлеткаў на кожны дзень.

Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках прававой дэкады, дазволілі яшчэ раз прыцягнуць увагу навучэнцаў да важнасці захавання правоў і законаў.