Міншчына спартыўная. Зіма

20.02.2021

Напярэдадні Дня Абаронцаў Айчыны, які адзначаецца 23 лютага, у Заастравецкай сярэдняй школе 20.02.2021 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" прайшлі ваенна-спартыўныя спаборніцтвы "Мы - хлопцы бравыя!" для юнакоў 3-10 класаў. Падчас правядзення спаборніцтваў мы сталі ўдзельнікамі і гледачамі розных спартыўных і інтэрактыўных гульняў: «Размінка», «Артылерысты», «Мінёры і сапёры», «Пагранічнікі», «Каракаціца», «Астравок (пераправа)», «Папасці ў цэль». Таксама каманды спаборнічалі ў перацягванні каната, падцягванні на перакладзіне, кіданні мяча. Дзеці праявілі вялікую актыўнасць, спрытнасць, вынослівасць і смеласць, падарылі адзін аднаму добры настрой, радасць зносін і ўсмешкі.