Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2021
Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у Заастравецкай бібліятэцы прайшла літаратурная дуэль "Пагуляем у роднае слова". Дзве каманды мелі магчымасць здзейсніць падарожжа па краіне нашай роднай мовы, падчас якога ўдзельнікаў чакала шмат цікавых заданняў і шарад: "Перакладчыкі", "Словаведы", "Старонкі мінулага і сучаснага", "Крылатая паштоўка", "Знаўцы беларускага фальклору" і "Таямнічая скрыня". На працягу ўсёй сустрэчы дух суперніцтва не пакідаў рабят, прыкладаючы усе намаганні, яны імкнуліся выканаць кожнае заданне як мага лепей. І, напэўна, гэта паспрыяла таму, што кожная з каманд апынулася пераможцам.