Школа Актыўнага Грамадзяніна

25.02.2021

25.02.2021 у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" ва ўстанове адукацыі было арганізавана скрыжаванне думак "У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы" з удзелам кіраўніка па справах Заастравецкага сельскага выканаўчага камітэта Гаўрылюк А. М. падчас мерапрыемства навучэнцы выказалі сваё меркаванне па пытанні ўстанаўлення новага дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства. Ала Мікалаеўна асобна спынілася на пытанні аб Усебеларускім народным сходзе, назвала ключавыя напрамкі сацыяльнай палітыкі Беларусі на 2021-2025 гады. У працяг размовы былі закрануты пытанні, звязаныя з гісторыяй Узброеных Сіл Беларусі. У заключэнні вучні расказалі, у чым яны бачаць абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.