Адзіны дзень бяспекі

26.02.2021

З мэтай фарміравання ў дзяцей бяспекі жыццядзейнасці, а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспечнасці" бібліятэка запрасіла дзяцей на гадзіну зносін "Правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях". У форме гульні дзеці паўтарылі асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы, вадаёме, у час вясенняй паводкі. Асаблівая ўвага была звернута на правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі, падчас знаходжання дзяцей адных дома, а таксама правілы карыстання электрычнымі прыборамі. Вынікам сустрэчы стаў сумесны калаж "Мы - за бяспеку!".