Прафілактычная акцыя "Сябруем з законам"

04.03.2021

Да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, які адзначаецца першага сакавіка, а таксама ў рамках акцыі "Сябруем з законам" Заастравецкая бібліятэка запрасіла падлеткаў на інфарм-дайджаст "Наркотык – крыніца бяды". Сустрэча пачалася з прагляду сацыяльнага роліка на гэту хвалюючую тэму, затым школьнікі, абмеркаваўшы праблему наркаманіі сярод падлеткаў, працавалі з табліцай "Прычыны і наступствы ўжывання наркотыкаў", спрабавалі даць парады (на хвіліну стаўшы журналістамі) тым, хто ўжо апынуўся ў наркатычнай залежнасці, а таксама вызначалі асноўныя жыццёвыя каштоўнасці чалавека, дзе наркотыкам не ў якім разе не можа быць месца!