Інфармацыя + "Закон і ты"

11.03.2021
Інфармацыя + "Закон і ты" з удзелам участковага інспектара Клецкага РАУС маёра міліцыі Мацейкі Андрэя Аляксандравіча, арганізаваная ў Заастравецкай бібліятэцы да Дня Канстытуцыі РБ, спрыяла асэнсаванню падлеткамі ведання асноўнага закона нашай дзяржавы - Канстытуцыі. Андрэй Аляксандравіч больш падрабязна спыніўся на тых артыкулах, якія тычацца менавіта падлеткаў: права на адукацыю, удзел у культурным жыцці краіны, абарону прыроднага асяроддзя, хто і з якога ўзросту нясе адказнасць за правапарушэнні. Былі таксама закрануты такія праблемы, як нашэнне святлоадбівальных элементаў, знаходжанне падлеткаў на вуліцы ў цёмны час сутак, правілы паводзін з дарослымі і аднагодкамі, а таксама язды на веласіпедзе. Сустрэча прайшла вельмі актыўна і цікава, было зададзена шмат пытанняў прадстаўніку міліцыі, а на памяць Андрэй Аляксандравіч усім урычыў буклеты "Правілы дарожнага руху".